Гурт Like a Gossamer трапіў у адборачны тур фэстывалю «Басовішча-2007», які мае адбыцца 15–16 чэрвеня ў Менску. Прыходзьце падтрымаць гурт на канцэрт, а таксама штодзённа галасуйце за яго на сайце «Тузін Гітоў». Пераможца галасаваньня, разам зь 9 адабранымі гуртамі паводле вынікаў выступу на канцэрце, паедзе на «Басовішча»!
Менскі гурт “Like a Gossamer” прадстаўляе сапраўдны беларускі дум-мэтал. Іх песьня “Дарога” – асноўны трэк дэбютнага самотніка, што зьявіўся на сьвет у лістападзе – дэбютуе ў першым туры ў новым годзе на “Тузіне Гітоў”, які распачнецца 12-га студзеня 2007 году. “Гэтая песьня будзе асноўнай і ў нашым дэбютным альбоме, праца над якім цяпер вядзецца”, - апавядае лідэр калектыва Алесь Акульчык. Са словаў музыкі, яны проста крочаць побач са сваім лірычным героем – вандроўнікам-этнографам, які выпраўляецца ў няблізкі сьвет, каб сабраць ды занатаваць напоўзабытыя легенды і паданьні.