Labirint Fest 3

18 сакавіка ў горадзе Бабруйску адбудзецца рок-фэстываль Labirint Fest 3, у якім прыме ўдзел гурт Like a Gossamer. На ім плянуецца прэзэнтацыя кампазыцый «Сьвіцязь» і яшчэ адной новай, якая пакуль ня мае назвы.

Акрамя Like a Gossamer у фэсьце будуць удзельнічаць: Straight Land (metalcore), Thelema (tech-death metal), Vein of Hate (death metal), Default Reload (emo rock).

Канцэрт адбудзецца ў бабруйскім Палацы мастацтваў, пачатак а 17-ай гадзіне. Кошт квіткоў — 7 000. Дадатковая інфармацыя: +375 29 2432731.

08.03.2007