Біяграфія

Перад тым, як распавесці пра гурт Like a Gossamer, варта б згадаць ягоны прататып — one-man project з немудрагелістай назвай Dead Letter (у адвольным перакладзе з англійскай — «перадсмяротны ліст»).

Уяўляў ён з сябе дэпрэсіўна-меланхалічны gothic/doom/death з адпаведнай назову лірыкай. І адзіным ягоным удзельнікам быў Аляксандр Акульчік, які цягам існавання праекту спрабаваў знайсці аднадумцаў. Дзеля таго, каб ператварыць праект у паўнавартасны гурт.

Паваротным момантам гэтай гісторыі сталася амаль выпадковае знаёмства Аляксандра з Аленай, дзяўчынай, вядомай у менскім андэграўндзе пад псеўданімам Decadence. На дзіва, Decadence нешта згледзела ў прэзентаваных ёй на рэцэнзію песнях і вырашыла дапамагчы маладому таленту. У прыватнасці, — знайсці музыкаў.

Неўзабаве Аляксандра адрэкамендавалі Дзянісу Голіну, тады вакалісту Weeping Twilight (як аказалася, не чужому бас-гітары). Такім чынам праект займеў таленавітага басіста і аранжоўніка, а да музычнага мінімалізму DL дадаліся неакласічныя клавішныя пасажы і прагрэсіўныя басовыя лініі.

На аб'яву і намаганнямі тойсамай Decadence знайшліся барабаншчык Фёдар Зімін і лідэр-гітарыст Антон Смірноў. Аляксандр пачаў старанна ўдасканальваць свае навыкі валодання гітарай, таксама перыядычна спробуючы пасябраваць з мікрафонам. Праект нарэшце зрабіўся гуртом, праўда, пакуль безназоўным.

Улетку 2003 года пачаліся рэпетыцыі — два гады творчых пошукаў, крызісаў і прастояў. Перабраўшы вялікую колькасць варыянтаў назову, спыніліся на Like a Gossamer (дзякуй Decadence!).

Напачатку 2005 года гурт дапоўніў клавішнік Ягор Дуля, а неўзабаве з яго пайшоў Антон. Аляксандр канчаткова сцвердзіўся як вакаліст. Такім складам калектыў зграў першы канцэрт на Memento Mori Fest I (Моладзевы тэатр эстрады, Менск) і запісаў для кампіляцыі фестывалю кампазіцыю «Despite».

За першым ММF былі выступы на Memento Mori Fest II (і спадарожны запіс песні для кампіляцыі), на лакальным студэнцкім канцэрце «Рок супраць СНІДу», фэсце Metal Hearts (ДК МТЗ, Менск). У Like a Gossamer прыйшоў другі гітарыст — Аляксандр Карповіч. У кастрычніку 2006 года Фёдар пакінуў гурт, саступіўшы месца за барабанамі легендарнаму Аляксею Гладышу.

28 кастрычніка 2006 года на Memento Mori Fest III у Менску прэзентаваны дэбютны сінгл Like a Gossamer — «Дарога». (4 лістапада адбылася ягоная прэзентацыя ў праграме MassaBrutto на радыё «Мінск»). Разам з сесійнай вакалісткай — выпускніцай Беларускай акадэміі музыкі па класу вакала Шаўлай, калектыў выканаў кавер на кампазіцыю «Легіён» гурта Flёur.

А пасля з гэтай песняй, а таксама з кампазіцыяй «Нехта» Like a Gossmaer паўдзельнічалі 16 снежня ў фестывалі Vox Femia (трыб'ют Flёur), што адбыўся ў Моладзевым тэатры эстрады. На гэтым канцэрце была прэзентавая народная калядная песня «Чаму ў цябе воўча» ў "госамераўскай" апрацоўцы. Ужо ў новым годзе яна прагучала ў эфіры праграмы Iron Age.

12 студзеня гурт дэбютаваў ў інтэнэт-хітпарадзе беларускай музыкі «Тузін гітоў». У першым туры кампазіцыя «Дарога» заняла 3-яе месца і была высока ацэненая экспертам тура. Агулам у хіт-парадзе песня пратрымалася 40 дзён.

Таксама ў студзені песня «Чаму ў цябе воўча» трапіла на кампіляцыю Metal Hearts II.

8 лютага Like a Gossamer распачалі запіс свайго першага альбому. У студыі былі запісанныя барабанныя партыі 4 кампазіцый: «Клятва вернасці», «Заклятая гара», «Дарога», інтро. Зараз музыкі працягваюць запіс.

Гісторыя доўжыцца…

25.02.2007