Дэбют “Like a Gossamer” у гіт-парадзе “Тузін Гітоў”

Менскі гурт “Like a Gossamer” прадстаўляе сапраўдны беларускі дум-мэтал. Іх песьня “Дарога” – асноўны трэк дэбютнага самотніка, што зьявіўся на сьвет у лістападзе – дэбютуе ў першым туры ў новым годзе на “Тузіне Гітоў”, які распачнецца 12-га студзеня 2007 году. “Гэтая песьня будзе асноўнай і ў нашым дэбютным альбоме, праца над якім цяпер вядзецца”, - апавядае лідэр калектыва Алесь Акульчык. Са словаў музыкі, яны проста крочаць побач са сваім лірычным героем – вандроўнікам-этнографам, які выпраўляецца ў няблізкі сьвет, каб сабраць ды занатаваць напоўзабытыя легенды і паданьні.

На самотніку “Like a Gossamer” – дзьве песьні. Адну – “Дарога”, якая і будзе ўдзельнічаць у “ТГ” – музыкі называюць сваёй галоўнай песьняй, а другая - "Краіна чорнай тугі", запісаная да 20-ай гадавіны Чарнобыльскай трагедыі.

Свой сынгл музыкі прэзэнтавалі 28 кастрычніка летась на “Memento Mori Fest 3”, які адбыўся ў Моладзевым тэатры эстрады, а таксама 4-га лістапада ў праграме MassaBrutto – колішняй улюбёнай FM-станцыі “Тузіна Гітоў” – радыё “Мінск”.

“Гэтая песьня будзе асноўнай і ў нашым дэбютным альбоме, праца над якім цяпер вядзецца”, - апавядае лідэр калектыва Алесь Акульчык. Са словаў музыкі, яны проста крочаць побач са сваім лірычным героем – вандроўнікам-этнографам, які выпраўляецца ў няблізкі сьвет, каб сабраць ды занатаваць напоўзабытыя легенды і паданьні. Алесь Акуліч так характарызуе музыку, што выконвае “Like a Gossamer”: “Наша музыка спалучае ў сабе дэпрэсыўны шчыльны гітарны гук з мэлянхалічнымі празрыстымі клявішамі. На маё меркаваньне, такая музыка падыходзіць пад восеньнскі настрой, але мы з радасьцю прэзэнтуем сваю песьню ў “ТГ” і ўзімку”.

04.02.2007